У Вялікім тэатры Беларусі прагучалі рамансы ў перакладзе горацкай паэткі

Источник материала:  
29.01.2020 — Разное

 

У Вялікім тэатры Беларусі прагучалі рэдкія рускія рамансы на беларускай мове ў перакладзе горацкай паэткі Лідзіі Андрэевай. Іх выконвалі вядучыя салісты оперы.

 

У Вялікім тэатры Беларусі прагучалі рамансы ў перакладзе горацкай паэткі

 

Тэатралізаваны канцэрт «Я любоўю цябе абдымаю…» прэзентавалі некалькі дзён таму ў Камернай зале тэатра. Незвычайны вечар для ама­та­раў прыгожага падрыхтавала рэ­жысёр-пастаноўшчык Вялікага тэатра Беларусі, уладальнік медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская. Партыю фартэпіана выканала дыпламант міжнародных конкурсаў і фэстываляў Ірына Целяпнёва.

 

У Вялікім тэатры Беларусі прагучалі рамансы ў перакладзе горацкай паэткі
Лідізія Андрэева нядаўна адзначыла свой 80-гадовы юбілей. Фота Міхаіла Ляўцова

 

На вечары выступілі народныя артысты Ніна Шарубіна, Васіль Кавальчук, Уладзімір Пятроў, заслужаныя артысты Алена Бун­дзе­лева і Алена Сало, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Марыя Галкіна, Наталля Акініна, Юрый Гарадзецкі, Ілья Сільчукоў, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Мацюшонак, Сяргей Лазарэвіч і іншыя.


←В Кобрине пьяный пассажир пытался "разобраться" с ГАИшником. Помогли очевидицы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика