На 30 студзеня прагназуюць моцны мокры снег і парывісты вецер
29.01.2020 15:22
—
Разное
БЕЛТА
30 студзеня ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі — у асноўным гэта будзе мокры снег. Па ўсходзе краіны чакаецца моцны мокры снег. Месцамі прагназуецца наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, зранку і ўдзень па паўднёвым усходзе — моцны парывісты, месцамі завіруха.
Тэрмометры ўначы пакажуць -3...+2, удзень чакаецца ад 1 градуса марозу да 4 цяпла.