У сераду на працягу дня — дождж і мокры снег. Вецер — пераменных напрамкаў, да 5 м/с. Дзённая тэмпература складзе — 0…+1 °С, уначы — -1…+1 °С.
Чацвер таксама не абыдзецца без ападкаў: у першай палове дня — мокры снег . Заходні вецер — да 8 м/с, парывы — да 13. Удзень — +2…+3 °С, ноччу — +1…+2 °С.
Пятніца, 31 студзеня, па да-дзеных сіноптыкаў, абыдзецца без ападкаў, надвор’е — воблачнае. Паўднёва-заходні вецер — да 6 м/с. Удзень — каля 2 градусаў вышэй за нуль. Уначы — 0…+1 °С.
У суботу захаваецца суцэльная воблачнасць, чакаецца дождж. Дзённая тэмпература — +2…+4 °С. Вецер — паўднёва-заходні — да 6 м/с. Ноччу — +4 °С.
На працягу дня ў нядзелю перадаюць ападкі ў вяглядзе дажджу. Удзень — 5…6 градусаў са знакам “+”. Вецер — пераменных напрамкаў — да 7 м/с. Уначы — да 5 цяпла.
У панядзелак характар надвор’я не зменіцца: захаваецца суцэльная воблачнасць і дождж. Удзень — да 5 з “плюсам”, уначы — каля +2 °С.
“НН”.