Васіль Жуковіч завітаў на літаратурна-музычную гасцёўню ў Каменцы

Источник материала:  
29.01.2020 09:39 — Разное
>

17 студзеня літаратурна-музычная гасцёўня ў Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя У.М. Ігнатоўскага сабрала аматараў творчасці Васіля Жуковіча.

Васіль Жуковіч завітаў на літаратурна-музычную гасцёўню ў Каменцы

Задоўга да вызначанага часу чытальная зала ўжо была пе­рапоўнена. Сустрэцца са зна­камітым паэтам, перакладчыкам, пісьменнікам і журналіс­там (і гэта далёка не поўны пералік напрамкаў творчай дзейнасці госця) жадалі вуч­ні СШ №1 і 2 Каменца, гімназіі, а таксама настаўнікі і супрацоў­нікі бібліятэкі ў Дзмітровічах.
Галоўнага героя сустрэчы ўжо з парога шчодра віталі апладысментамі.
Васіль Аляксеевіч быў апош­­нім, восьмым, дзіцем у вялі­кай сялянскай сям’і Жуко­вічаў. Сёння роднай старонкі Васіля Аляксевіча – хутара Забалацце, што знаходзіўся на землях Дзмітровіцкага сельвыканкама, – ужо няма на карце раёна. Але на працягу суст­рэчы аб ёй не раз цёпла ўспа­міналі.
Будучы паэт самастойна пракладваў сваю сцежку ў літаратуру. Яшчэ школьнікам Васіль убачыў свае імя ў друку. Першы верш “Родныя мясці­ны” быў надрукаваны ў газеце “Піянер Беларусі” ў 1956 годзе. Пасля заканчэння Дзмітро­віцкай СШ юнак падаўся на ўласны хлеб: працаваў на заводзе будаўнічых дэталяў. Але жаданне выказваць свае пачуц­ці на паперы патрабавала раскрыцця. Паступіў на філала­гіч­ны факультэт Брэсцкага пе­да­гагічнага інстытута, пасля лёс звязаў з рэдакцыямі газеты “Заря над Бугом” і Брэсц­кай студыі тэлебачання. Друка­ваўся на старонках абласнога і рэспубліканскага друку. Вершы маладога паэта заўва­жылі ў сталіцы. Ужо пасля пераезду ў Мінск працаваў у ча­сопісе “Полымя”, газеце “Знамя юности”, выдавецтве, Рэс­публіканскім цэнтры эстэтыч­нага развіцця дзяцей. З 1982 года ён рэалізуе сябе як мастак слова. Мае шырокі творчы дыяпазон. Але найбольш яскрава праявіў сябе ў лірыцы. Яго творчасць цікавіць шчырасцю, жыццёвым вопытам, любоўю да чалавека, прыроды, роднай зямлі. Піша “пра сваё на сваёй”: каб выразней перадаць каларыт родных мясці­наў, звычаяў, з чытачом размаў­ляе толькі па-беларуску.

У гасцёўні

Прысутныя знаёміліся з Васі­лём Жуковічам і праз яго вер­шы, што гучалі ў чытальнай зале. Дарэчы, кожны чытач ат­рымаў ад знакамітага паэта невялікі памятны падарунак.
– Усім вельмі ўдзячны за тое, што так артыстычна прадэкла­мавалі мае вершы. Я чытаю горш, – шчыра распачаў бяседу з чытачамі Васіль Жуковіч.

Васіль Жуковіч завітаў на літаратурна-музычную гасцёўню ў Каменцы

Завітаў у гасцёўню не адзін: разам са старэйшай сястрой Марыяй, пляменніцай Наталляй, жонкай Верай. Таму і перш-наперш пазнаёміў камянецкую публіку с вершамі, што прысвечаны блізкім людзям.
Яго творы вылучаюцца моц­ным выхаваўчым патэнцыялам, таму і ўключаны ў школьную праграму. На рахунку аўтара – мноства кніжак для дзяцей, казак, загадак. Творам “для маленькіх” паэт надае асаблі­вую ўвагу: уменне даступна гаварыць з дзецьмі даецца далёка не кожнаму…
Перавагу аддаю гумарыс­тычнаму слову, таму што смех – неад’емная частка нашага жыцця. Ён ёсць у прыказках-прымаўках, народных казаннях. Фальклор падаецца нават недзе вельмі “салёным”, з агеньчыкам нацыянальнага гумару! – зазначыў Васіль Аляксеевіч.

Бліц-апытанка з залы

– Што паспрыяла таму, што пачалі пісаць?
– Сама прырода, яе змены. Назіранні за тым, як рэагуе яна на кожную пору года, як адгукаюцца ўслед за ёй навакольны свет, чалавек і жывёлы. Як вішні цвітуць, як асыпаецца лісце восенню – гэта не магло не крануць. А яшчэ – любоў. Да жыцця, прыроды, людзей.
– Над чым сёння працуеце?
– Над зборнікам пад наз­вай “Боль і вера, і любоў”. Ён яшчэ не падрыхтаваны цалкам. Але ў ім ёсць месца вельмі кранальным вершам, гумарыс­тыч­ным, нямала і тых, што трымаюць у эмацыйным напру­жанні.
– Пішаце для дзяцей?
– Цяпер мастакі афармляюць кнігу “Ласкавае сонейка”, у якой – апавяданні, казкі і, бе­зумоўна, вершы для малень­кіх чытачоў.
– Займаліся музыкай?
– Некалі я даволі настой­лі­ва “брынькаў” на мандаліне, спрабаваў на гітары. Але лічу несур’ёзным займацца без но­таў. Музыкай я захапляюся, асабліва класічнай. Слухаю Моцарта, Брамса, Шастаковіча – падабаецца высакаякасная музыка. Таксама я аматар твор­часці нашых “Песняроў”.
– Калі упершыню пачулі беларускую мову?
– У мяне нават ёсць верш, у якім успамінаю, што я вырас на дыялекце. З літаратур­най мовай пазнаёміўся ў школе. Мне пашанцавала з настаў­нікам – Сцяпанам Сцяпана­ві­чам Мусевічам, які прывучаў да беларускага слова.

Васіль Жуковіч завітаў на літаратурна-музычную гасцёўню ў Каменцы

…Успаміналі ў зале і іншых настаўнікаў са школы ў Дзміт­ровічах, у якой вучыўся паэт. Гучалі ў гасцёўні акравершы, санеты ў выкананні самога Ва­сіля Жуковіча. Напрыканцы сустрэчы кожны жадаючы мог атрымаць аўтограф таленаві­тага зямляка і зрабіць фота на памяць.
У фонд цэнтральнай раённай бібліятэкі Васіль Жуковіч перадаў кнігі “Бязмежжа па­мяці”, “Арабінавая ноч”, “Золата лістападу”, “Замова ад рабства” і “Любіце Украіну” (пе­рак­лады твораў У. Сасюры). А аса­біста ў Дзмітровіцкі “храм кні­гі” – дыск, на якім яго вершы гучаць пад музычныя кам­пазіцыі.

З нагоды 80-годдзя Камянецкага раёна Васілю Жуковічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна».

Наталля КАЎПАНЬКА.
Фота аўтара.

←Отца и дочь убили под Могилевом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика