«Першыя ідэі: інклюзія»: крэатон для старшакласнікаў

Источник материала:  
28.01.2020 — Разное

«Першыя ідэі: інклюзія»: крэатон для старшакласнікаў

1 лютага ў Магілёве адбудзецца крэатон для старшакласнікаў, тэмай якога стане інклюзія ў Беларусі.
Старшакласнікам прапануюць пагутарыць пра камфортнасць гарадской прасторы для людзей з асаблівымі патрэбамі і магчымасці іх удзелу ў грамадскім жыцці.
Спачатку школьнікі паглядзяць некалькі відэаролікаў выступленняў сусветна вядомых спікераў. Убачанае патлумачыць эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць удзельнікам канкрэтную задачу. Затым яны падзеляцца на каманды і калектыўна абмяркуюць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення пастаўленай мэты, а затым прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй.
Па выніках абмеркавання журы з ліку экспертаў па вызначаных тэмах, прадстаўнікоў кампаніі А1 і акадэмічнай супольнасці абярэ лепшыя выступленні, ідэі і ўзнагародзіць іх аўтараў.
Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, а таксама прадстаўляць іх на публіцы і атрымаць парады ды каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі.
Крэатон праводзіцца ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя» – рэспубліканскага конкурсу ідэй для старшакласнікаў краіны, які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Збор заявак яшчэ працягваецца. Падрабязнасці на сайце праекта “Першыя”.

←На трассе в Ивацевичском районе дотла сгорел BMW 5 Gran Turismo

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика