Асіповічы: хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 6 правапарушэнняў, зарэгістравана 2 ДТЗ.
Увага! Па 2 лютага праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху ў цёмны час сутак. ДАІ нагадвае: вадзіцелю, які парушае правілы праезду пешаходнага пераходу, пагражае штраф у памеры ад 1 да 5 базавых велічынь; пешаходу ці іншаму ўдзельніку дарожнага руху, што парушылі ПДР, — ад 1 да 3 БВ, за тыя ж дзеянні, учыненыя нецвярозым пешаходам, — да 5 БВ. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае грамадзян не заставацца ўбаку і паведамляць па тэлефоне 102 пра факты знаходжання на дарозе нецвярозых пешаходаў або веласіпедыстаў для прыняцця неадкладных мер па выдаленні іх з праезнай часткі.
31 чысла — адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «У новы год па «Добрай дарозе!», які пройдзе па ўсёй краіне і будзе накіраваны на прапаганду правілаў дарожнага руху.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 13 асоб, якія здзейснілі дробныя крадзяжы, з іх 5 — на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу; 1 чалавек, што ўчыніў дробнае хуліганства.
У РАНС паведамілі, што 23 чысла ў доме па вул. Цвяточнай на пажары загінулі мужчына 1979 г.н. і жанчына 1989 г.н.
ІАЖіРС складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства.