Дождж і мокры снег прагназуюць на 29 студзеня
28.01.2020 14:27
—
Разное

БЕЛТА
У сераду, 29 студзеня, у Беларусі захаваецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па захадзе краіны, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дождж і мокры снег. Удзень месцамі чакаецца моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу.
Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ў дыяпазоне ад 1 градуса марозу да 4 цяпла.