Без працы няма ні талентаў, ні геніяў.
Дз.І.Мендзялееў
Чалавек працы ўвесь час заслугоўвае таго, каб яго ўслаўлялі ў вершах, прозе і песнях. Словы, прысвечаныя такім людзям, ідуць ад самага сэрца.
Многа таленавітых людзей праславілі ў розны час хатыніцкую зямлю. Гэта вучоныя, паэты і простыя працаўнікі, якія, дзякуючы сваім намаганням, сталі Героямі працы , шаноўнымі жыхарамі нашай вёскі. Галоўнае, што іх усіх яднае, – гэта вялікая праца.
Працоўная актыўнасць, стараннасць, праца з жаданнем і любоўю да сваёй справы дазволілі многім нашым землякам, дабіцца высокіх вынікаў.
У рамках адзінага дня інфармавання, які прайшоў 23 студзеня , вучні нашай школы сустрэліся з Ірынай Мікалаеўнай Танчынец. Жанчынай, жыццё якой прайшло на вачах нашых землякоў – хатынаўцаў і было звязана з вёскай, з роднай зямлёй. Ірыну Мікалаеўну ў нашай вёсцы ўсе добра ведаюць. Яна ўжо даўно на заслужаным адпачынку, але не ўяўляе сябе без працы. Напэўна, з працы, з вечнага руху Ірына Мікалаеўна чэрпае здароўе, сілы і цікавасць да жыцця. Аб сваёй працоўнай дзейнасці, асабліва аб людзях, з якімі працавала побач, гаварыла наша субяседніца бясконца. Прычым, памятае не толькі іх прозвішчы, але і імёны.
За сваю працу Ірына Мікалаеўна атрымала шмат падзяк, узнагарод, ордэнаў.
Мы ганарымся нашай зямлячкай, якая сваёй нялёгкай, самаадданай працай паказвае прыклад сапраўднага патрыятызму.
Спадзяёмся, што ёсць і будуць прадаўжальнікі яе справы, якім завешчана клапаціцца пра маці- карміцельку Зямлю.
Любоў Рыгораўна Валуевіч,
бібліятэкар ДУА “Хатыніцкая сярэдняя школа”