Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў надзейна абараняць інтарэсы Беларусі ў рабоце з замежнымі партнёрамі і нагадаў аб імпартазамяшчэнні. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў, наведваючы РУП “Завод газетнай паперы” ў Шклове.
Завод ужо самастойна з прыцягненнем іншых партнёраў цяпер вымушаны дапрацоўваць устаноўку па вытворчасці паперы-асновы. Кошт дапрацоўкі абсталявання складае 6 млн еўра, тэрміны завяршэння работ — канец 2020 года. Першую партыю паперы-асновы плануецца выпусціць у 2021 годзе, а выйсці на праектныя магутнасці — у 2023-м (гэта 30 тыс. т у год). Патэнцыял унутранага рынку Беларусі — прыкладна 13 тыс.т.
Аляксандр Лукашэнка строга запатрабаваў, каб інтарэсы беларускага боку няўхільна былі абаронены, і гэта датычыцца не толькі канкрэтнага выпадку.
Прэзідэнт запатрабаваў далажыць яму аб усіх магчымых рычагах уздзеяння на чэшскі бок: “Я гэтага не баюся. Мы іх павінны паставіць на месца. Так нельга адносіцца да краіны. І папярэдзьце Макея (міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. — Заўвага БелТА). Я яму даручаў, калі прымаў даверчыя граматы чэшскага пасла. Пасол мяне зразумеў. І сказаў: гэта не варта таго, каб мы сапсавалі адносіны”.
“Яны разумеюць, што праўда не на іх баку. Таму далажыце мне ўсе рычагі ўздзеяння на гэту краіну. Мы павінны паказаць, што трэба па-чалавечы адносіцца да камерцыйных і іншых праектаў. Гэта ўзаемаадносіны дзяржаў.
Мы ніколі з Чэхіяй не мелі праблем. Тым больш, што я прасіў пасла заняцца гэтым і зняць праблему”, — заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Гаворачы аб вытворчасці паперы-асновы, ён падкрэсліў важнасць імпартазамяшчэння.
“Усе 13 тыс. т ён (завод газетнай паперы ў Шклове. — Заўвага Белта) павінен паставіць любымі спосабамі ў Беларусь. Ніхто не павінен ні грама завезці сюды звонку, калі ён зможа вырабіць гэтыя аб,ёмы”, — даручыў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што трэба паслядоўна адстойваць свае інтарэсы: “Глядзіце за сваёй краінай. Хопіць глядзець па баках і быць пушыстымі і белымі. У нас ёсць свае інтарэсы, свая дзяржава і свой народ, і мы павінны іх абараніць, чаго б нам гэта ні каштавала. А то ж мы вырабляем прадукты харчавання, дзяваць няма куды, а па імпарце кожны год прырост па пастаўках прадуктаў харчавання, лес дзяваць няма куды, дрэваапрацоўка свая… Занадта “добрымі” сталі. За кошт дзяржавы і народа”.
Прэзідэнту далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Ма-гілёўскай вобласці і Шклоўскага раёна, рабоце канцэрна “Беллеспаперапрам”, росце ўкладу ляснога комплексу ў эканоміку краіны. Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, каб усё абяцанае і агучаныя планы няўхільна выконваліся.
Аляксандр Лукашэнка азнаё-міўся з вытворчасцю і на заканчэн-не наведвання завода паразмаўляў з прадстаўнікамі працоўнага калектыву. Ён расказаў, што некалі было прынята рашэнне аб развіцці Беларусі, і акцэнт быў зроблены на тыя напрамкі, дзе ёсць сыравіна і магчымасці. Сярод іх дрэваапрацоўка. “Усё, што вы вырабляеце тут, купяць, але трэба варушыцца. Мы застылі, і ў гэтым уся праблема. Многія мяне ведаюць з юнацтва і маладосці. Людзей прымусіць варушыцца я ўмею. Таму разварушвайцеся, дырэктар у вас нядрэнны. Я веру, што вы абяцанае зробіце. Усё, што трэба ад дзяржавы, ужо атрымліваеце”, — рэзюмаваў беларускі лідар.
Ад працоўнага калектыву кіраўніку дзяржавы падарылі пано з дрэва “Трафімава крыніца”, якая знаходзіцца на малой радзіме Прэзідэнта ў наваколлі аграгарадка Александрыя.
БелТА.