Отличные знания продемонстрировали юные осиповчане на областной олимпиаде школьников
Ёсць кім ганарыцца
Дыплома І ступені па тэхнічнай працы ўдастоены вучань 9 класа СШ № 4 Мікіта Куліш, якога падрыхтаваў Аляксей Шунько. Яшчэ адзін навучэнец гэтага педагога Сяргей Врублеўскі атрымаў Дыплом ІІІ ступені. Узнагародай аналагічнага кшталту па той жа дысцыпліне былі адзначаны веды і ўменні іх аднагодка Аляксея Доўгаля з Вяззеўскай СШ (настаўнік Аляксандр Ляўкоў).
Другім па колькасці дыпломаў прадметам стала руская мова. Па ёй атрыманы дзве ўзнагароды. Дзесяцікласніцы з Ліпенскага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Кацярыне Астравух і вучаніцы 9 класа гімназіі Яніне Цяслёнак былі ўручаны Дыпломы ІІІ ступені. Іх педагогі — Марына Андрыенка і Таццяна Амбрушкевіч адпаведна.
Дыплом такой жа вартасці прывёз з абласнога цэнтра вучань выпускнога класа гімназіі Аляксандр Бранавіцкі, які пацвердзіў трываласць ведаў па гісторыі, атрыманых з дапамогай настаўніка Наталлі Лук’яненка. Трэцяе месца па хіміі заняў вучань 11 класа СШ № 2 Ілля Дзерах (настаўнік Людміла Бабакова), а самай юнай дыпламанткай стала васьмікласніца з гімназіі Анастасія Зэйдаль (Алена Куракова): яна на трэцяй прыступцы матэматычнага п’едэстала. Заахвочвальныя водгукі па грамадазнаўстве і інфарматыцы заслужылі Марына Балобіна і Аляксандр Анопа — вучні Ганны Маісеенка і Наталлі Громавай з СШ № 4 і гімназіі адпаведна.
Наперадзе фінальны этап. Спадзяёмся, не менш рэзультатыўны!