Выстаўленыя абвінавачанні за выбух на "Магілёўдрэве", ад якога загінуў чалавек

Источник материала:  
27.01.2020 13:30 — Разное
Выстаўленыя абвінавачанні за выбух на "Магілёўдрэве", ад якога загінуў чалавек
Пасля выбуху на "Магілёўдрэве" / sk.gov.by

Следчы камітэт завяршыў расследаванне па выніках выбуху на "Магілёўдрэве", паведамляе прэс-служба ведамства.

У выніку выбуху, які здарыўся 25 верасня 2018 года, пацярпелі сем чалавек. Крыху пазней 53-гадовая работніца завода памерла ў лякарні ад атрыманых траўмаў. Два чалавекі атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Шкода аАбсталяванню і будынку мэблевага цэха ацэненая больш як на 23 тысячы рублёў.

Следства выявіла, што ў 2013 годзе адбылася мадэрнізацыя мэблевага цэха, і там прадугледжвалася выкарыстанне выбухапажаранебяспечных лакаў на воднай аснове. У 2017 годзе два мэблевыя цэхі №1 і №3 былі аб'яднаныя ў адзін — паводле загаду галоўнага інжынера, які выконваў абавязкі гендырэктара ААТ "Магілёўдрэў". Пры гэтым ён не забяспечыў неабходныя працэдуры, унясенне зменаў у праектную дакументацыю і выкананне мерапрыемстваў па пажарнай бяспецы. Пасля аб'яднання ў цэху №3 сталі выкарыстоўваць выбухапажаранебяспечныя нітралакі, на якія не была разлічаная сістэма вентыляцыі.

У выніку ў вентыляцыйнай сістэме назапасілася небяспечнай парапаветраная сумесь, якая загарэлася, а потым выбухнула. 

Акрамя галоўнага інжынера за выкананне правілаў пажарнай бяспекі вадказваў начальнік мэблевага цэха. Паведамляецца, што ён больш за год не прымаў мер для ліквідацыі парушэнняў. 

Не прымаў ніякіх мераў і намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях УП "БР Кансалт", з чыёй ініцыятывы былі аб'яднаныя два цэхі. 

У выніку следчыя абвінавацілі 38-гадовага былога галоўнага інжынера і 46-гадовага былога начальніка мэблевага цэха ў парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. А намесніку дырэктара па тэхнічных пытаннях УП "БР Кансалт" выставілі абвінавачанне ў службовай халатнасці. З усіх трох узятая падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах.

Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.

←Курсы валют на 27 января: курс доллара 2.1201, курс евро 2.339, российский рубль 3.3982

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика