Дождж, мокры снег і парывісты вецер прагназуюць на выходныя
24.01.2020 15:31
—
Разное
БЕЛТА
У суботу, 25 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, днём з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. У многіх раёнах пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні парывісты, удзень месцамі моцны парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе -1...+4, удзень чакаецца 1-6 вышэй за нуль.
26 студзеня будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах краіны магчымыя невялікія ападкі — дождж, мокры снег. Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць -3...+2, удзень будзе ад 0 да 5 са знакам "плюс".