Пад Брэстам ловяць "чупакабру", сярод яе ахвяраў — сотні курэй
24.01.2020 10:41
—
Разное
Ахвяры начнога нападу / ctv.by
Пад Брэстам ловяць "чупакабру", сярод яе ахвяраў — тры сотні курэй, індыкі. Невядомы драпежнік нападае на падворкі жыхароў вёскі Вялікія Матыкалы некалькі начэй. Ён можа зламаць нават плот, курэй не есць, толькі душыць, сабак не баіцца. Некалькі вяскоўцаў ужо напісалі заявы ў міліцыю. Яны кажуць, што ў апошнія 15 гадоў падобнага яшчэ не здаралася.
Як інфармуе тэлеканал СТБ, мясцовыя ўлады не вераць у чуткі пра "чупакабру", схіляюцца да версіі пра бадзяжных сабак. Восем іх удалося злавіць. Чыноўнікі сцвярджаюць, што напады спыніліся. Вяскоўцы не вераць, што курэй душылі сабакі.