У яслі-садзе № 3 нашага гарадскога пасёлка прайшло мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю Шаркаўшчынскага раёна
Дашкольныя ўстановы, з’яўляючыся пачатковым звяном у сістэме адукацыі, фарміруюць у маленькіх дзяцей першае ўяўленне аб навакольным свеце, іх адносіны да роднай прыроды, свайго горада або пасёлка. Поспех патрыятычнага выхавання нашых дзяцей у многім залежыць ад бацькоў і сям’і, ад той атмасферы, якая пануе дома і ў дзіцячым садку. Сучаснае жыццё дыктуе неабходнасць звяртаць асаблівую ўвагу на маральныя аспекты ў выхаванні дзяцей. І гэты працэс трэба фарміраваць з самага ранняга дзяцінства.
З чаго для самых маленькіх жыхароў нашага гарадскога пасёлка пачынаецца радзіма?,-паспрабавалі высветліць ў яслі садзе № 3 г. п. Шаркаўшчына, дзе ў сярэдзіне студзеня надзвычай цікава і займальна прайшло мерапрыемства “Падарожжа па родным гарадскім пасёлку”, прысвечанае 80-гадоваму юбілею Шаркаўшчынскага раёна.
— Выхаванне любові да родных мясцін мы пачынаем з самага зразумелага і блізкага, даступнага ўспрыманню дзяцей, -паведаміла загадчыца яслі-сада № 3 нашага гарадскога пасёлка Ірына Аляксееўна Лагунова. — Выхоўваючы ў дзіцяці любоў да роднага дома, сям’і, дзіцячага садка, мы пачынаем выхоўваць у яго надзвычай важныя для фарміравання асобы пачуцці. Вось і падчас цікавага мерапрыемства, прысвечанага 80-гадоваму юбілею Шаркаўшчынскага раёна, дзеці шмат даведаліся пра наш гарадскі пасёлак, яго ўстановы і арганізацыі, пазнаёміліся з Шарачком і легендай пра ўзнікненне Шаркаўшчыны. Падчас мерапрыемства, якое праходзіла ў гульнёвай форме, зацікавіла маленькіх шаркаўчан і маляўнічая рака Дзісна, і сімволіка нашага краю, і ўдзел у выставе творчых работ “Штрыхі пасёлка”. Дзецям вельмі спадабалася “Падарожжа па родным гарадскім пасёлку”. Усе яны былі актыўнымі, эмацыянальна ўключыліся ў гульню , з энтузіязміам адгукнуліся на прапанаваныя выхавацелямі заданні, і, у выніку, шмат цікавага даведаліся пра свой родны край.