У Мінску адбыўся пажар на будынку КДБ (відэа)
21.01.2020 20:33
—
Разное
![У Мінску адбыўся пажар на будынку КДБ (відэа)](https://www.21.by/pub/news/2020/01/1579628676170544.jpg)
Пажар на будынку КДБ / Кадр з відэа
Увечары 21 студзеня мінчукі заўважылі агонь на фасадзе будынка КДБ. Па словах відавочцаў, пад дахам загарэўся адзін з ліхтароў падсветкі.
На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны патушылі агонь.
Афіцыйных каментароў наконт інцыдэнту няма.