Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў сустрэўся з калектывам Мірскай гарпасялковай бальніцы

Источник материала:  
21.01.2020 — Разное

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў сустрэўся з калектывам Мірскай гарпасялковай бальніцы

21 студзеня старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў падчас сустрэчы з калектывам Мірскай гарпасялковай бальніцы заўважыў: «Мы, як прадстаўнікі мясцовай улады, заўжды адкрытыя на канструктыўны дыялог з насельніцтвам. Вядома, для рашэння некаторых вашых пытанняў патрэбны час, але запэўніваю вас, што ніводнае з іх не застанецца без адказу». Работнікі бальніцы скарысталіся такой магчымасцю. Яны перадалі просьбу пацыентаў, якія знаходзяцца ва ўстанове на сацыяльных ложках. Справа ў тым, што каля бальніцы паблізу няма ніводнай крамы, і было бы добра, каб у людзей з’явілася магчымасць набываць неабходныя тавары ў аўтамагазіне. Яшчэ адной тэмай для дэтальнай размовы стала жыллё для маладых спецыялістаў. Усе зададзеныя пытанні ўзятыя пад асабісты кантроль старшыні раённага Савета дэпутатаў.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў сустрэўся з калектывам Мірскай гарпасялковай бальніцы

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў сустрэўся з калектывам Мірскай гарпасялковай бальніцы

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

←В Беларуси планируют отказаться от пластиковой тары для напитков более 1 л

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика