У Лідскім раёне шукаюць 24-гадовага мужчыну, які заблукаў у лесе
21.01.2020 11:35
—
Разное

Эдуард Міхаловіч / grodno.mvd.gov.by
У Лідскім раёне шукаюць 24-гадовага Эдуарда Міхаловіча. Ён пайшоў з вёскі Сцеркава ў суседнюю вёску Татарцы да сябра. Позна ўвечары 17 студзеня вяртаўся дахаты. Як інфармуе прэс-служба МУС, Міхаловіч патэлефанаваў сваёй дзяўчыне і сказаў, што заблукаў у лесе і не можа знайсці дарогу ў вёску. Пасля гэтага перастаў выходзіць на сувязь. Вядома, што ён з'яўляецца інвалідам другой групы.
Пошукамі вяскоўца займаюцца і міліцыянеры, і валанцёры.