У Расіі міні-гатэль заліло гарачай вадой, загінулі 5 чалавек

Источник материала:  
20.01.2020 09:38 — Разное
У Расіі міні-гатэль заліло гарачай вадой, загінулі 5 чалавек
На месцы трагедыі / sledcom.ru

У расійскім горадзе Пермь прыватны міні-гатэль "Карамель" заліло гарачай вадой, загінулі 5 чалавек. Ён знаходзіўся на цокальным паверсе пяціпавярховіка. Уначы 20 студзеня адбыўся прарыў трубы і з яе палілася гарачая вада. Яна запоўніла памяшканне. Ратавальнікі знайшлі целы загінулых толькі пасля адпампоўвання вады. Цяпер устанаўліваюцца іх асобы.

Трое чалавек атрымалі апёкі. Пацярпелі і двое ратавальнікаў.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця і здароўя спажыўцоў, што пацягнула смерць двух і больш асоб".

←Концертная программа «Этот Старый Новый год» (фоторепортаж)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика