У Аўстрыі пад машыну трапілі трое дальнабойнікаў з Беларусі, адзін загінуў
20.01.2020 08:36
—
Разное
Стаянка грузавікоў у Аўстрыі / Скрыншот з відэа sn.at.
У Аўстрыі пад машыну трапілі трое дальнабойнікаў з Беларусі, адзін з іх загінуў, інфармуе sn.at. Здарэнне адбылося раніцай у суботу ў горадзе Арнольдштайн. Мяркуецца, што легкавік, якім кіраваў 73-гадовы італьянец (ён жыве ў Аўстрыі), занесла і ён наляцеў на групу людзей, што ішлі па ўзбочыне на супрацьлеглым баку дарогі. Мужчын прыціснула да агароджы, а аднаго з іх ад удару адкінула ў лес. Калі прыехалі медыкі, беларус ужо памёр.
Як высветліў TUT.by, загінулы быў жыхаром Пінска. Яму ішоў 31-ы год.
Усе дальнабойнікі працавалі на літоўскую фірму. Яны прыпаркавалі свае грузавікі ў невялікім гарадку недалёка ад мяжы з Італіяй і Славеніяй. У выхадныя дні кіроўцы збіраліся пешшу схадзіць у крамы. Відэа з месца здарэння можна знайсці тут.