У нядзелю ў Беларусі чакаецца да +4 градусаў
18.01.2020 13:33
—
Разное

euroradio.fm
У нядзелю, 19 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не прагназуецца, толькі ноччу і раніцай па паўночным захадзе прагназуюцца невялікі дождж і мокры снег. Таксама ў начныя і ранішнія гадзіны чакаецца туман і слабы галалёд. Слабы вецер паўднёва-заходні, паўднёвы.
Уначы тэмпература паветра будзе ад -5 да +2, удзень — ад -2 да +4 градусаў.