Ученики Миорской СШ № 3 стали участниками Зимнего Университета клубов ЮНЕСКО

Источник материала:  
17.01.2020 — Разное
>

Ученики Миорской СШ № 3 стали участниками Зимнего Университета клубов ЮНЕСКО На канікулах вучні СШ № 3 імя Я. Томкі наведалі Зімовы Універсітэт клубаў ЮНЕСКА. Штогод ён праходзіць у розных гарадах краіны. Чарговы прысвячаўся 30-годдзю Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА ў Беларусі і разгарнуўся на тэрыторыі нацыянальнага дзіцячага цэнтра «Зубренок».

Нашу каманду прадстаўлялі старшыня клуба Алеся Зінькевіч, яе намеснік Аліна Шараг, а таксама Паліна Няхаева, Ангеліна Арцімовіч і я.
На працягу пяці дзён удзельнічалі ў розных мерапрыемствах. Кожны дзень меў сваю тэму і праходзіў пад дэвізам «Роўны навучае роўнага». Арганізатары прыпадносілі інфармацыю ў самых даступных формах.


Першы дзень прысвячаўся чатыром К: камунікацыі, крэатыву, крытычнаму мысленню і кааперацыі. Пра гэта расказаў і правёў майстар-клас па аратарскім майстэрстве трэнер па Soft skills (англ. мяккія навыкі) Аляксандр і яго памочнікі-студэнты.
Другі дзень называўся «Digital day». Мы даведаліся, як не павесціся на махляроў, у якіх мэтах выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі і навошта яны створаны.


На трэці дзень вучні дзявятых – адзінаццатых класаў спрабавалі весці свае раней прыгатаваныя трэнінгі. Аказалася, інфармацыя з вуснаў аднагодкаў, а яшчэ і ў гульнёвай форме, засвойваецца вельмі хутка.
Ментальнаму і фізічнаму здароўю арганізатары надалі ўвагу ў чацвёрты дзень. Трэнінгі правялі студэнты медыцынскіх вну Беларусі. Мы адкрылі для сябе шмат новага па тэме.


У пяты дзень стваралі свае праекты. Да абеду прайшлі розныя трэнінгі і майстар-класы, пасля – дзеці прыдумвалі план. Мы прывезлі з сабой праект «Адраджэнне беларускай культуры», які пастараемся рэалізаваць.


Апошні дзень называўся «Успом-нім». Куратары нагадалі вучням, як пачынаўся рух клубаў ЮНЕСКА у свеце, пазнаёмілі іх з людзьмі, якія стаялі ля вытокаў у нашай краіне. Вечарам прайшоў канцэрт «Калі дружба ёсць, яна – навечна…». Развітваліся з надзеяй сустрэцца зноў.
Так незабыўна правялі пачатак канікул. Невымоўныя эмоцыі запомняцца на ўсё жыццё.

Фота з архіва аўтара.
Вікторыя КОНАХ, член клуба ЮНЕСКА «Адраджэнне».

←Внимание, розыск: следователи ищут очевидцев ДТП на трассе М4 в Червенском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика