СТАРОНКІ З ГІСТОРЫІ ПАСЁЛКА УСЯЖ

Малая радзіма Валянціны Мікалаеўны Казак – вёска Шпакоўшчына Смалявіцкага раёна. Тут яна вырасла, адсюль хадзіла ў школу. Потым, атрымаўшы педагагічную адукацыю, працавала ў адной з мінскіх школ. Цяпер, будучы на заслужаным адпачынку, актыўна займаецца  краязнаўчай работай, вывучае гістарычнае мінулае свайго роднага краю. У нашай газеце не раз друкаваліся яе артыкулы аб гісторыі і людзях шэрагу населеных пунктаў Усяжскага сельсавета. Шмат цікавых фактаў і момантаў з жыцця землякоў адкрыла нашым чытачам былая настаўніца.

Нядаўна Валянціна Мікалаеўна зноў наведала рэдакцыю газеты, каб падзяліцца  сваімі новымі краязнаўчымі знаходкамі.

—Валянціна Мікалаеўна, у Вас ёсць сваё меркаванне аб мясцовых геаграфічных назвах наваколля Усяжа. Падзяліцеся ім.

— Так,  такое меркаванне ўзнікла на падставе многіх дакументаў, якія я знайшла ў дзржаўным архіве, а таксама з аповедаў старэйшых мясцовых жыхароў.  Падлічана, што  даўжыня ўсіх вялікіх і малых рэк на Беларусі складае 90 тысяч кіламетраў. Да гэтай агульная вадзяной артэрыі свае воды далучае і рака Усяжа, якая працякае па тэрыторыі Смалявіцкага раёна  і ўпадае ў  раку Гайну.

Сёння Усяжу можна назваць хутчэй рачулкай. А калісьці яна была шырокай і паўнаводнай. Быў час, калі па ёй сплаўлялі будаўнічую драўніну ў гарады Крамянчуг, Рыгу, Адэсу. У рацэ вадзіліся выдры, бабры,  было шмат рыбы. На ёй былі пабудаваны два млыны – каля вёсак Рудня і Высокае.

Подробную информацию читайте на страницах «КС»