Прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян правяла ў Ганцавічах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Жалнерчык. Замест запланаваных дзвюх гадзін, ажно чатыры прыйшлося Людміле Мікалаеўне стасавацца з жыхарамі райцэнтра, якімі было агучана дваццаць пытанняў. Тычыліся яны працаўладкавання, стану дарог сацыяльнага абслугоўвання, будаўніцтва царквы, спільвання старых аварыйных дрэў на могілках, водазабеспячэння і г.д. Цярпліва, уважліва Людміла Мікалаеўна выслухоўвала ўсіх і кожнага.
– Вывучу праблему, разбяруся, паспрабую дапамагчы, – абяцала дэпутат.
Дарэчы, для Людмілы Жалнерчык прыём у Ганцавічах у статусе дэпутата парламента трэці па ліку. Да гэтага яна працавала ў Баранавічах і Ляхавічах, заяўнікаў у якіх было куды менш.