Ёсць пытанні, для разгляду якіх і прыняцця па іх рашэнняў адводзяцца пэўныя тэрміны.

Источник материала:  
15.01.2020 — Разное

Ёсць пытанні, для разгляду якіх і прыняцця па іх рашэнняў адводзяцца пэўныя тэрміны. Такія пытанні і былі ўнесены ў парадак дня першага ў гэтым годзе пасяджэн­ня райвыканкама.
Першым было гэта пасяджэнне і для старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Шацкага ў новай пасадзе. Перад пачаткам пасяджэння кіраўнік раёна акрэсліў свае патрабаванні, якія тычыліся непасрэдна рэгламента работы. А затым канструк­тыўна і аператыўна былі разгледжаны ўнесеныя ў парадак дня пытанні.
Прыняты праект рашэння па пытанні “Аб зацвярджэнні каляндарных планаў правядзення спар­тыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў у Крычаўскім раёне на 2020 год”. Каляндарным планам прадугледжана правядзенне спаборніцтваў і турніраў, першынстваў і фестываляў, спартакіяд і Кубкаў па вольнай барацьбе, боксу, настольным тэнісе, міні-футболе, лёгкай атлетыцы… Прычым узровень спаборнітцваў не толькі раённы, а і між­рэгіянальны, рэспубліканскі.
На пасяджэнні райвыканкама таксама былі разгледжаны пытанні “Аб зацвярджэнні зводнага графіка правядзення дзяржаўнага тэхнічнага агляду трактараў, прычэпаў і паўпрычэпаў да іх, самаходных сельскагаспадарчых, меліярацыйных і дарожна-будаўнічых машын”, “Аб браніраванні жылых памяшканняў у інтэрнатах для забеспячэння дзяцей- сірат і дзяцей, якія засталіся без апекі баць­коў”, “Аб выключэнні індывідуальных прадпрымальнікаў з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў” і іншыя.
Т. Лістапад.

←«Белпочта» предлагает выбрать лучшую почтовую марку года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика