Мінчук на Эльбрусе сарваўся на вышыні амаль 5 км (відэа)
14.01.2020 13:40
—
Разное
![Мінчук на Эльбрусе сарваўся на вышыні амаль 5 км (відэа)](https://www.21.by/pub/news/2020/01/1579000138638167.jpg)
Мінчук сарваўся ў гарах на вышыні 5 км / 07.mchs.gov.ru
Пры спробе ўзыходжання на Эльбрус са скалы на вышыні 4800 метраў сарваўся беларускі альпініст. Як паведамляе прэс-служба МНС Расіі, мужчына атрымаў траўму грудной клеткі і цяпер знаходзіцца ў шпіталі Кабардзіна-Балкарскай рэспублікі.
36-гадовы мужчына сарваўся са скалаў Пастухова і сам звярнуўся да ратавальнікаў з просьбай аб дапамозе. У пошуках пацярпелага турыста ўдзельнічалі шэсць ратавальнікаў і два верталёты.
Мінчука спусцілі на паляну Азау і перадалі брыгадзе медыкаў.
Дарэчы, тры гады таму пра пад'ёме на Эльбрус адзін з нашых суайчыннікаў загінуў. 33-гадовы Дзмітрый Рубін сарваўся на вышыні амаль 4900 метраў. Гэта таксама адбылося на скалах Пастухова.