У ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Брэста” плясаў мядзведзь і жартавала каза
Новы год, Каляды, Шчодры вечар, Вадохрышча – зімовыя святы даюць нам магчымасць не толькі атрымаць падарункі, але і ўзгадаць традыцыі. У ДУА “Сярэдняя школа №19 г. Брэста” 13 студзеня сустракалі Каляду.
У кожны клас у гэты дзень завіталі вяселыя госці. Вучні 8-х і 10-х класаў разам са сваімі настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры падрыхтавалі цудоўнае зімовае віншаванне.
“Шчодры вечар! Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!” - у розных кутках школы гучалі калядныя спевы і вершы, пажаданні дабрабыту і шчасця.
Тут плясаў мядзведзь і жартавала каза. І малодшыя вучні, і старэйшыя, і настаўнікі з задавальненнем далучаліся да свята, а потым шчодра адорвалі каляднікоў цукеркамі.
І, канешне, над усімі зіхацела Калядная зорка – сімвал веры і надзеі на самае лепшае.
|