Як у Мінску затрымлівалі неадэкватнага кіроўцу мікрааўтобуса
13.01.2020 16:22
—
Разное
Мікрааўтобус выязджаў на абочыну і вяртаўся на праезную частку / @pressmvd
У Мінску затрымалі неадэкватнага кіроўцу грузавога мікрааўтобуса Mercedes. Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў нядзелю, 12 студзеня, на Партызанскім праспекце. Мікрааўтобус дзіўна рухаўся, заязджаючы на абочыну. Такім чынам стваралася аварыйная сітуацыя. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба МУС, два кіроўцы машын, якія праязджалі міма, спынілі Mercedes. Яны ўтрымлівалі яго кіроўцу, які быў у стане алкагольнага ап'янення, да прыезду супрацоўнікаў ДАІ. Пры гэтым мужчына супраціўляўся.
Вядома, што затрыманы 1981 года нараджэння. Ад праходжання медасведчання ён адмовіўся. У адносінах кіроўцы склалі некалькі адміістрацыйных пратаколаў, у тым ліку і па факце стварэння на дарозе аварыйнай сітуацыі.