Бліжэйшымі днямі захаваецца цёплае надвор'е — да +7 удзень

Источник материала:  
13.01.2020 12:37 — Разное
Бліжэйшымі днямі захаваецца цёплае надвор'е — да +7 удзень
pixabay.com

У аўторак, 14 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы і зранку месцамі пройдуць невялікія ападкі — дождж, мокры снег. Удзень істотных ападкаў не прагназуецца. У асобных раёнах будзе слабы туман, уначы і зранку на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. Удзень чакаецца 0...+5.

15 студзеня невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу пройдуць пераважна па поўначы краіны. Уначы і зранку месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра ўдзень прагназуецца ад нуля да 7 градусаў са знакам "плюс".

У чацвер, 16 студзеня, у асобных раёнах краіны прагназуюцца невялікія кароткачасовыя ападкі — пераважна дождж. Уначы і зранку месцамі будуць слабыя туман і галалёд. Вецер чакаецца паўднёва-заходні парывісты. Удзень будзе 1-6 вышэй за нуль.

←«Обидные голы немного подломали команду». Минское «Динамо» проиграло московскому «Спартаку»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика