Надвор'е на нядзелю: хмарна, штармавое папярэджанне і галалёд
11.01.2020 17:37
—
Разное
![Надвор'е на нядзелю: хмарна, штармавое папярэджанне і галалёд](https://www.21.by/pub/news/2020/01/1578755085791886.jpg)
Ілюстратыўнае фота / Еўрарадыё
У нядзелю, 12 студзеня, будзе воблачнае надвор'е з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, днём магчымыя кароткачасовыя ападкі на поўначы краіны — дождж і мокры снег.
Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабыя туман і галалёд, на дарогах — галаледзіца. Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, раніцай і днём месцамі па краіне чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-18 м/с.
Уначы тэмпература паветра будзе ад -6 да +1, днём прагназуецца ад -1 на паўднёвым усходзе да +6 на захадзе Беларусі.