У Італіі з-за палітычнай спрэчкі беларус сур'ёзна траўмаваў украінца
10.01.2020 11:03
—
Разное

Ілюстрацыйнае фота odessa.online
У Італіі з-за палітычнай спрэчкі беларус сур'ёзна траўмаваў украінца. Абодва яны працуюць дальнабойнікамі. З-за чаго менавіта яны паспрачаліся, пакуль невядома.
Як інфармуе прэс-служба італьянскай паліцыі, здарэнне адбылося недалёка ад Мілана ўвечары 5 студзеня. Там кіроўцы грузавікоў спыніліся на адпачынак. Яны не толькі вячэралі, але і ўжывалі спіртныя напоі. Падчас палітычнай спрэчкі 59-гадовы беларус ударыў 47-гадовага ўкраінца мантыроўкай па галаве. Пацярпелага шпіталізавалі ў адну з міланскіх бальніц. Грамадзяніна Беларусі затрымалі па падазрэнні ў замаху на забойства.