Хлопчык, які ў кастрычніку знік у Гродне, знайшоўся ў Расіі
Міхаэль Якімчык з бацькам / grodnonews.by
Хлопчык, які ў кастрычніку знік у Гродне, знайшоўся ў Расіі, інфармуе grodnonews.by. На сувязь з маці Міхаэля Якімчыка Людмілай выйшаў яго бацька, сказаў, што з сынам усё добра. Ён паабяцаў, што хутка яны вернуцца ў Беларусь.
Па факце знікнення 44-гадовага Вітальда Якімчыка і яго 5-гадовага сына Міхаэля Следчы камітэт у лістападзе 2019-га распачаў крымінальную справу. Да праваахоўнікаў звярнулася маці хлопчыка. Паводле яе слоў, былы муж (развод адбыўся ў красавіку мінулага года) забраў іх агульнага сына з дзіцячага садка і больш іх ніхто не бачыў.
Пошукам займаліся міліцыя і валанцёры. А ў гэты час Якімчыкі знаходзіліся ў горадзе Анапа ў Краснадарскім краі Расіі. За гэты час хлопчыку споўнілася 6 гадоў. Ён прызнаўся, што вельмі сумуе па маці і хоча хутчэй яе пабачыць.
Што стала прычынай учынку мужчыны, пакуль невядома.