Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Источник материала:  
09.01.2020 — Разное

Творчы праект работнiкаў установы культуры раёна працуе 3 годы. За гэты час было праведзена 25 фестываляў і святаў. На працягу года праходзяць брэндавыя мерапрыемствы i ў  горадзе, i ў гарадскiм пасёлку Юрацiшкi, i ў аграгарадках раёна. Гэта:  свята юшкі “Морынская залатая рыбка”, свята тэатра “Гуляй, тэатр”, свята народнай творчасці “Повязь часоў”, шляхецкі фэст “Жамчужная зорка - палац Умястоўскіх”, свята-конкурс касцоў “Ліпнішкаўскія сенакосы”, свята кветак “Кветкавы калейдаскоп”, свята беларускай кухні “Моц смаку”, фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт”, раённае свята “Іўеўскі памідор”, фестываль “Грыбная феерыя”, бал-прыём “Рэха забытага балю ў Барбары Радзівіл”, свята працаўнікоў сяла “Дажынкі” і калядныя святкі ў сядзібе Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі. За час працы праекта “Іўеўскі каларыт” мерапрыемствы наведала каля 20 тысяч чалавек.

Праект накіраваны на папулярызацыю рэгіянальнай культуры, традыцыяў і звычаяў сялянскай культуры, развіццё беларускiх рамёстваў з мэтай арганізацыі якаснага вольнага часу чалавека і павышэння турыстычнай прывабнасці раёна.

Падчас рабочай паездкi Іўеўскi раён 21 жніўня 2019 года  Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з арганізацыяй работы і структурай культурнай установы “Іўеўскi цэнтр культуры і вольнага часу”.  Кiраўнiк дзяржавы паглядзеў фрагмент дзіцячага спектакля ўзорнага тэатральнага калектыву Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў і выступленне ансамбля народнай музыкі “Чабарок”, наведаў Цэнтр рамёстваў і выставу майстроў народнай творчасці. Адным з галоўных напрамкаў работы цэнтра з'яўляецца захаванне традыцыйнай культуры: саломапляцення, аплікацыі саломкай, вышыўкі, адраджэння беларускай лялькі, выцінанкі, ткацтва паясоў. Успомніў Аляксандр Лукашэнка пра асаблівасць горада: тут у вялікай колькасці вырошчваюць памідоры і нават праводзяць свята, уладкоўваючы ”таматныя бітвы“. Прэзідэнт паабяцаў, што прыедзе на фестываль. 

Раённае свята юшкі Морынская залатая рыбка“ праводзіцца ў аг.Морына.   На маляўнічым беразе Нёмана праходзіць рыбны кірмаш, спаборніцтва сярод жадаючых па прыгатаванню юшкі, а таксама яе прэзентацыя і абмен сакрэтамі ўнікальнага рэцэпту.

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Свята народнай творчасці Повязь часоў” праходзiць у аг. Дайліды. Гэта маляўнічы калейдаскоп з самых розных талентаў. Госці незвычайнага вясновага мерапрыемствы атрымлiваюць магчымасць дакрануцца да вечнай крыніцы натхнення: багатай фальклорнай спадчыны, пабачыць цікавую  калекцыю рэгіянальнага народнага адзення, прыняць удзел у майстар-класах народных майстроў па саломапляценню, выцінанцы, майстар-класах побытавых танцаў.

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Шляхецкі фэст Жамчужная зорка - палац Умястоўскіх” праходзіць у аг. Жэмыслаўль. Дакрануцца да гісторыі, паўдзельнічаць у святочным тэатралізаваным шэсці, прагуляцца па старому Жемыслаўскаму парку ёсць  магчымасць у жыхароў аграгарадка і турыстаў.

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Свята-конкурс касцоў Ліпнішкаўскія сенакосы” праходзіць у аг. Ліпнішкі. Унікальнасць свята ў тым, што кожны жадаючы можа паспрабаваць свае навыкі ў конкурсе па ручной касьбе Касец – года”, які дазваляе ўспомніць навыкі дзядоў і прадзедаў, весела і цікава правесці вольны час. Падчас свята праходзяць конкурс-дэфіле Доўгая каса – дзявочы краса”. Самыя смелыя прымаюць удзел у майстар-класе па кляпанню касы, па вырабу лялькі- траўніцы, пляценні вянкоў.

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Свята кветак Квяточны калейдаскоп” праходзіць у аг. Лаздуны 1. У рамках свята праходзіць шэсце кветак, конкурс Кветкавод года”. Кожны можна паспрабаваць нектарны напой з кветак.

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Дакрануцца да сваіх вытокаў, далучыцца да святочных i штодзённых традыцый папярэдніх пакаленняў запрашае фестываль вясковай культуры Бакштаўскі каларыт” вёскі Бакшты. Удзельнікі фэсту змогуць бліжэй пазнаёміцца з традыцыйнай рэгіянальнай культурай побыту вёскі, народнай песняй, народнай творчасцю, паспрабаваць традыцыйныя стравы. 

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

На свяце беларускай кухні Моц смаку” кожны зможа праявіць свае кулінарныя здольнасці, паспрабаваць рэгіянальныя прысмакі і добра адпачыць.

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Асаблівай папулярнасцю карыстаецца  свята Іўеўскі памідор”, якое наведвае больш за 5 тысяч гасцей . Пачынаецца мерапрыемства  тэатралізаваным шэсцем Памідорны бум”, працягваецца спартыўнымi спаборніцтвамi i памідорнай  бітвай, конкурсам Памідорны ўладар сяла”. А  самае галоўнае – на свяце можна набыць памідоры. Нездарма Іўе называюць памідорнай сталіцай Беларусі. 

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Аматары і знатакі дароў лесу змогуць прыняць актыўны ўдзел у свяце Грыбная феерыя” , што прахлодзiць у г.п. Юрацішкі, атрымаць шмат карыснай і змястоўнай інфармацыі аб грыбах, прыняць удзел у тэатралізаванам шэсці, паспрабаваць стравы з грыбоў, смачныя морсы з лясных ягад. Увазе гледачоў прадстаўляюцца майстар-класы па засолцы грыбоў. 

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Бал-прыёмРэха забытого бала ў Барбары Радзівіл” у аг.Геранёны - яскравае гістарычнае мерапрыемства, дзе можна прыняць удзел у майстар-класах па старажытным танцам беларускай шляхты, па вырабу веераў і маскарадных масак для балю, паслухаць класічную музыку.

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Навагоднія і калядныя прадстаўленні ў сядзібе Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі складаецца з вандравання па казачным лесе з  шэрагам анімацыйных пляцовак і спектакля пад адкрым небам у самой сядзібе.  

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Што сабой уяўляе праект “Iўеўскi каларыт”? (Дапаўняецца)

Праект “Iўеўскi каларыт” натхняе работникаў культуры на вышук i вывучэнне  ўзораў фальклорнага мастацтва, культуры сельскага чалавека ў працы, паўсядзённым жыцці i ашчадныя адносiны да нацыянальнай нематэрыяльнай спадчыны. 

Зараз брэндавыя культурныя мерапрыемствы  вельмi запатрабаны ў новай галіне эканомікі –  рэгіянальнай турыстычнай палітыцы.

Установа культуры выступае, як транслятар традыцыйнай культуры, культуры працы і праслаўляе чалавека працы, рэкламуе ўзровень культурнага жыцця на малой радзіме, спрыяе добраму настрою, фарміруе мастацка-эстэтычны густ і цікавасць да нацыяльнай культуры ў маладога пакалення

Дасягненнi калектыву Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу 

  • Дыпломам лаўрэата II ступені абласнога адкрытага фестывалю гульні “Карнавал весялосці” ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці ” Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу ўзнагароджаны народны тэатр гульні “Зялёны фургон” (2018 г.); 
  • Падзячным пісьмом аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама за значны ўклад у падрыхтоўку і правядзенні абласнога фестываля-кірмаша працаўнікоў сяла “Дажынкі-2018” узнагароджаны Святлана Аляксандраўна Ракець і Наталля Уладзiмiраўна Мудрык (2018 год);
  • за дасягнутыя поспехі ў працы лаўрэатамi прэмii імя А. І. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта  ў намiнацыi “За творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва” сталi супрацоўнікі дзяржаўнай установы культуры Наталля Уладзiмiраўна Мудрык Наталля Уладзiмiраўна Мудрык  I Вера Паўлаўна Чурэйна (2019 г.);
  • Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама ўзнагароджана дырэктар ДУК “Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу” Святлана Аляксандраўна Ракець за “За добрасумленную плённую працу, асабісты ўклад у развіццё і прапаганду культуры Гродзенскай вобласці” (2019 г.).

←При прохождении техосмотра в Беларуси теперь не нужна медсправка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика