Прэміі спецфонду Прэзідэнта Беларусі

Источник материала:  
09.01.2020 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэміі спецфонду Прэзідэнта Беларусі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы таленавітых вучняў і студэнтаў.

Стыпендыі або грашовыя прэміі будуць выплачаны 77 пераможцам міжнародных алімпіяд і конкурсаў, з іх 19 з уручэннем нагруднага знака лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы таленавітых вучняў і студэнтаў. Педагагічныя работнікі (усяго больш за 160 чалавек), якія ўнеслі значны ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі, узнагароджаны заахвочвальнымі прэміямі.

Акрамя таго, будуць выдзелены сродкі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы чатырох навукова-тэхнічных аб’яднанняў вучняў і студэнтаў. У спіс увайшлі тэхнічная акадэмія навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі “Біяфізіка і клетачныя тэхналогіі” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і “Флора і расліннасць”  Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, студэнцкае бюро “Водная і камунальная гаспадарка” Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Будут ли крещенские морозы? Долгосрочный прогноз погоды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика