Дождж і мокры снег прагназуюцца на 9 студзеня
08.01.2020 12:57
—
Разное
![Дождж і мокры снег прагназуюцца на 9 студзеня](https://www.21.by/pub/news/2020/01/1578478534945913.jpg)
БЕЛТА
Пераважна воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 9 студзеня, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. У асобных раёнах утворыцца галалёд, чакаецца слабы туман. Месцамі на дарогах будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні ўмераны, уначы па поўначы парывісты.
Уначы чакаецца -4...+2, удзень тэрмометры пакажуць ад нуля да 6 градусаў цяпла.