У Лідзе кампанія падлеткаў разграміла кватэру, дзе адзначала Новы год
08.01.2020 12:00
—
Разное

pixabay.com
Сапраўдным пагромам закончылася святкаванне Новага года для кампаніі падлеткаў у Лідзе. Свята яны адзначалі ў кватэры на сёмым паверсе шматкватэрнага дома, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Дзяўчына, бацькам якой належыць кватэра, вырашыла без дазволу дарослых паклікаць да сябе сяброў. У нейкі момант вечарынка выйшла з-пад кантролю: п'яныя падлеткі пачалі ламаць мэблю, біць люстры, выкідаць рэчы з акна. На шчасце, на вуліцы ніхто не пацярпеў.
Бацькі дзяўчыны звярнуліся ў міліцыю. Нанесеную шкоду яны ацанілі не менш як на дзве тысячы рублёў.