Пад Рэчыцай загарэлася нафтавая свідравіна
03.01.2020 13:03
—
Разное
Пажар на свідравіне пад Рэчыцай / gomel.mchs.gov.by
2 студзеня ў 18:27 рэчыцкія ратавальнікі атрымалі паведамленнепра пажар на свідравіне №37 Некрасовского радовішча РУП "ВА "Беларуснафта" каля вёскі Янаўка.
Свідравіна цяпер не эксплуатуецца і знаходзіцца ў асваенні пасля свідравання. Пажар, як удакладняе прэс-служба МНС, пачаўся пасля пашкоджання трубаправоду.
На працягу гадзіны ратавальнікі ліквідавалі агонь. Таксама супрацоўнікі МНС правялі працы па астуджэнні абсталявання і прадухіленні паўторнага загарання. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Прычына загарання высвятляецца.