Літоўцы знайшлі схованкі з кантрабандай у аўтамабілі беларускі
30.12.2019 22:47
—
Разное
Кантрабанда з Беларусі / pasienis.lt
Літоўцы знайшлі схованкі з кантрабандай у аўтамабілі беларускі. 30-гадовая грамадзянка нашай краіны на "Fiat Stilo" ехала ў Літву. У літоўскіх памежнікаў узнікла падазрэнне, што яна можа перавозіць кантрабанду, таму машыну праверылі з дапамогай спецыяльнай апаратуры. У схованках знаходзілася 1337 пачкаў беларускіх цыгарэт на суму 4634 еўра.
Як інфармуе pasienis.lt, кантрабандыстку, яе аўтамабіль і цыгарэты памежнікі перадалі мытнікам для правядзення расследавання.