5-гадовы хлопчык памёр у Бабруйскім раёне — другая дзіцячая смерць за пару дзён
30.12.2019 14:01
—
Разное
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Бабруйскім раёне чарговая смерць малога дзіцяці, піша мясцовае выданне "Коммерческий курьер". 25 снежня ў вёсцы Каменка памёр пяцігадовы хлопчык.
Паводле інфармацыі журналістаў, дзіцё памёрла дома. Напярэдадні ён хадзіў у дзіцячы садок, там ніякіх небяспечных сімптомаў у яго не назіралі. Дрэнна хлопчыку стала ўжо дома. Маці выклікала хуткую, але выратаваць дзіця лекары не змаглі.
Хлопчык жыў разам з маці і бабуляй. Ён быў адзіным дзіцем.
Некалькі дзён таму стала вядома, што 24 снежня ў Бабруйску памёрла двухгадовая дзяўчынка. Дактары заявілі, што прычынай яе смерці стала генералізаваная менінгакокавая інфекцыя, якая працякала ў выглядзе маланкавай формы. Дзяўчынку даставілі ў рэанімацыю, але выратаваць не здолелі.