Стала вядома, якое надвор'е чакаецца на Новы год
БЕЛТА
Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі сіноптыкамі на 31 студзеня — у гэты дзень прагназуецца моцны парывісты вецер.
Надвор'е будзе пераважна хмарнае, паведамляе Белгідрамет. Уначы пераважна па паўночнай палове краіны, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. Уначы і зраніцы чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе заходні ўмераны, у многіх раёнах моцны парывісты — да 15-20 метраў за секунду.
Уначы тэрмометры пакажуць -2...+3, удзень чакаецца ад нуля да 5 градусаў цяпла.
1 студзеня надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы і раніцай часам прагназуецца снег, слабая завея, удзень будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні парывісты, ноччу і раніцай месцамі моцны парывісты.
Тэмпература паветра ўначы будзе ад нуля да 5 градусаў марозу. Удзень чакаецца -3...+3.
У чацвер, 2 студзеня, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць -5...+1, удзень пацяплее да -1..+5.