Беларускі аўтобус трапіў у аварыю пад Псковам

Источник материала:  
30.12.2019 09:12 — Разное
Беларускі аўтобус трапіў у аварыю пад Псковам
Аварыя беларускага аўтобуса пад Псковам / pln-pskov.ru

На трасе пад Псковам у аварыю трапіў рэйсавы аўтобус "Неаплан", які ехаў з Мінска ў Санкт-Пецярбург, піша pln-pskov.ru.

Здарэнне адбылося 30 снежня каля 3-й гадзіны ночы. Аўтобус з'ехаў у кювет. У ім былі 50 пасажыраў (у тым ліку чацвёра дзяцей) і два кіроўцы. Мяркуючы па ўсім, беларускія турысты ехалі сустракаць Новы год у Санкт-Пецярбургу. 

Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 16 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. З траўмамі рознай ступені цяжкасці іх шпіталізавалі ў Пскоўскую абласную лякарню. Астатніх пасажыраў часова размясцілі ў гатэлі "Балтхаўс".

Падчас аварыі за рулём быў 47-гадовы беларус. 

←Тарифы на ЖКУ в Беларуси в 2020 году продолжат расти

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика