Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці» крочыць па раёне
Падарункі, добры настрой, а яшчэ шчырыя словы віншаванняў з Новым годам і Калядамі прывезла з сабою для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Мікалаеўна Альшэўская. У межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” прафсаюзы не застаюцца ў баку ад дабрачынных мерапрыемстваў, а заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у іх.
Сяргей РАЙЧОНАК.