26 снежня будзе да +6
25.12.2019 15:28
—
Разное

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
26 снежня ў Беларусі будзе пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам прагназуюцца ападкі — дождж, мокры снег. Уначы і зранку ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, удзень — парывісты.
Тэмпература паветра на працягу сутак чакаецца ад нуля да +6.