Пад Полацкам кампанія моладзі на БМВ трапіла ў ДТЗ, загінуў юнак
На месцы ДТЗ / @skgovby
Раніцай 25 снежня ў Полацкім раёне адбылося ДТЗ, у якім загінуў 17-гадовы юнак. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, кампанія з двух хлопцаў і двух дзяўчын ехала на БМВ па дарозе "Віцебск — Полацк — мяжа Латвіі". Здарэнне адбылося на 117-м кіламетры, дзе вадзіцель не саўладаў з кіраваннем. У выніку аўтамабіль з'ехаў з трасы ў кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Загінулы быў пасажырам. Іншыя пасажыры і кіроўца атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі.
На месцы ДТЗ працавала следча-аператыўная група. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека ці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання".