Усе населеные пункты Міншчыны гатовы сустракаць Новы год: на цэнтральных плошчах устаноўлены ёлкі, гірлянды пераліваюцца рознакаляровымі агеньчыкамі, разнастайныя святочныя кампазіцыі ўпрыгожваюць вуліцы, скверы, вокны кватэр і ўстаноў. Засталося толькі выбраць сталіцу Новага года — 2020. Зрабіць гэта можна на сайце МЛЫН.BY, прагаласаваўшы за найлепшую навагоднюю ёлку. Яна прадстаўлена ў двух варынтах — дзённая і вячэрняя. Вынікі будуць падведзены 30 снежня пасля 14:00. Да гэтага часу можна смела ставіць лайкі! З надыходзячым!!!
Міншчына выбірае сталіцу Новага года— 2020. Галасуем!
24.12.2019
—
Разное