Виктор Бренько – один из лучших работников Ушачского района электросетей

Источник материала:  
24.12.2019 — Разное

Вясной, памятаю, хацела сфатаграфаваць брыгаду В.А.Брэнько “злёту”. Яны якраз пераехалі на новы аб’ект і збіраліся манціраваць электраскрыню вулічнага асвятлення. “Пачакайце, зараз допуск атрымаем, лініі адключаць, электраманцёры апрануць экіпіроўку і сфатаграфуем усіх, калі кабель да новай скрыні падводзіць будуць, каб усё па правілах”, – папярэдзіў Віктар Аляксандравіч, працягваючы перамовы з дыспетчарам. Дысцыпліна, тэхніка бяспекі – гэта іх будзённая рэчаіснасць. А чарговая сустрэча з брыгадай таксама адбылася ля вясковай падстанцыі – мянялі рэле вулічнага асвятлення ў Глыбачцы.Виктор Бренько – один из лучших работников Ушачского района электросетей

Як жыхару Белаазёрска – горада энергетыкаў Брэсцкай вобласці – здаецца, яму лёсам было наканавана абраць гэту прафесію. Аднак пачынаў Віктар працоўны шлях на Бярозаўскім масласырзаводзе. Усяго чатыры сырадзелы-мужчыны было на іх поўнасцю жаночы, больш за сотню чалавек, калектыў, дзе ён – адзіны халасцяк. Аднак закахаўся Віктар ва ўшачанку, якая і перавезла мужа на сваю радзіму.
На Брэстчыне Віктар Аляксандравіч бывае нячаста, аднак дату сёлетняга візіту памятае выдатна. І як не дзіўна, не таму, што нешта надзвычайнае адбылося там, а наадварот, на Ушаччыне, і прытым на рабоце – адпачынак прыпаў на час летняга ўрагану, пра ліквідацыю наступстваў якога многа расказвалі калегі. Яму пашчасціла, не працаваў тады суткамі, аднак прыклад гэты ўсё ж паказальны – жыццё вымяраецца работай, буднямі свайго калектыву. Дарэчы, для Віктара Аляксандравіча з сярэдзіны сёлетняга года яны таксама адметныя. У яго падначаленне разам з брыгадай службы “адно акно” далучылася і другая – па эксплуатацыі электрасетак, таму і на дзяжурствы ён выходзіць часцей за іншых. Менавіта яго брыгада кантактуе з людзьмі, робячы падводы і падключэнні. І хоць складана бывае дагадзіць кліентам, сёлета давялося пачуць, як гаспадыня хваліла яго работнікаў за тое, што нават шпалеры даклейваць не давялося, так акуратна замянілі стары ўвод у дом, хоць той быў схаваны ў мураванай сцяне.
У вольны час ён любіць рыбачыць і паляваць. Толькі вось выпадае такое нячаста. В.А.Брэнько з катэгорыі людзей, якія не могуць сядзець без справы. Прычым не трэба падказваць, што і дзе зрабіць. І датычыцца гэта не толькі электрычных работ. Спачатку дапамагаў будаваць катэдж цешчы, потым узяў крэдыт і ўзвёў свой, усю аддзелку выканаўшы ўласнымі рукамі. Адна барбекюшніца чаго варта – драўляную альтанку з усім неабходным для летняга адпачынку змайстраваў адзін. Зараз жа будуе дачу. У яго шмат добрых знаёмых, а таксама блізкіх сяброў, з якімі разам адзначаюць усе сямейныя святы. Ён вельмі кантактны і бесканфліктны. “Чатырнаццаць гадоў пражылі разам, і не разу ніякай спрэчкі не паўстала. А гэта многага каштуе. Пашчасціла з зяцем”, – кажа Галіна Георгіеўна Бараноўская. Наогул Віктар выдатны сем’янін, які ва ўсім падтрымлівае жонку і дзяцей, жыве іх клопатамі. Сын, дарэчы, таксама вырашыў стаць энергетыкам, заканчвае каледж і думае вучыцца далей завочна. Працягваецца працоўная дынастыя, а ў родзе В.А.Брэнько ўжо былі вядомыя нават у краіне энергетыкі. І, напэўна, не апошнія.
В.Караленка.

Вольга Караленка.

←Трогательное воссоединение. Брат и сестра встретились 34 года спустя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика