У Беларусі 23 снежня будзе да +11°С
22.12.2019 17:02
—
Разное
pixabay.com
Цяпло вяртаецца ў Беларусь! Асабліва пашчасціць жыхарам паўднёвага ўсходу: 23 снежня там тэмпература паветра прагрэецца да 11 градусаў цяпла. Ва ўсёй астатняй краіне тэмпература складзе ноччу ад 1 да 7 градусаў цяпла, максімальная днём — плюс 4-9, паведамляе Бедгідрамет.
У панядзелак будзе воблачнае надвор'е, ноччу на большай частцы краіны, а днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палове пройдуць дажджы. У асобных раёнах чакаецца туман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.