Надвор'е на выходныя: днём да +10, туман, кароткачасовыя дажджы

Источник материала:  
20.12.2019 15:10 — Разное
Надвор'е на выходныя: днём да +10, туман, кароткачасовыя дажджы
pexels.com

Белгідрамет паведамляе, што ў суботу, 21 снежня, чакаецца ад +3 да +10. Ноччу ад -1 да 5 цяпла, пераважна без ападкаў, днём месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Раніцай і ноччу ў асобных раёнах можа быць туман, слабы галалёд. Вецер умераны, днём можа быць парывісты. Атмасферны ціск будзе актыўна падаць.

У нядзелю, 22 снежня, тэмпература ўначы ад +2 да + 7, максімальная днём ад + 3 да +10. Прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны.

У выхадныя дні ў Мінску чакаецца ад +1 да +6. У суботу днём без ападкаў, ноччу магчымыя кароткачасовыя дажджы. У нядзелю суцэльная воблачнасць і дажджы.

←Судья чемпионата Минской области по современному пятиборью: «Молодёжь себя неплохо проявляет»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика