19 снежня ў Беларусі чакаецца да 6 градусаў цяпла
18.12.2019 15:29
—
Разное

pixabay.com
19 снежня ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е без істотных ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
У асобных раёнах чакаецца туман. Вецер будзе заходні ўмераны да парывістага. Уначы і зранку месцамі па паўночным усходзе краіны прагназуецца моцны парывісты вецер.
Уначы тэрмометры пакажуць ад -2 да +4, удзень будзе 1-6 цяпла.