Асіповічы. Хроніка здарэнняў
На мінулым тыдні супрацоўнікамі АДАІ РАУС зарэгістравана 3 ДТЗ, папярэджана 85 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты 5 “бяспраўнікаў”, 10 пешаходаў і веласіпедыстаў, з якіх 2 — за адсутнасць святлоадбіваючых элементаў.
Увага! Па 22 снежня на тэрыторыі вобласці праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваны на выяўленне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі вадзіцелямі ў стане алкагольнага ап’янення.
Дэпартаментам аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 11 асоб, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 3 і 1 — здзейснілі дробныя крадзяжы ці хуліганства, 4 — учынілі іншыя супрацьпраўныя дзеянні.
Як паведамілі ў РАНС, 10 снежня пры пажары жылога дома ў в. Дзераўцы Пратасевіцкага сельсавета пацярпеў гаспадар, які атруціўся прадуктамі гарэння і атрымаў апёкі 1-2 ступеней 10% паверхні цела.
ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў лесакарыстання.