Гродзенскія ратавальнікі выцягнулі шчанюкоў, якія захраслі ў бетоннай пліце
17.12.2019 12:43
—
Разное

Ратаванне шчанюкоў у Гродне / grodno.mchs.gov.by
16 снежня гродзенскім ратавальнікам затэлефанавалі і папрасілі дапамагчы шчанюкам, якія захраслі ў бетоннай пліце. Надзвычайнае здарэнне адбылося на закінутым участку ў раёне Панямунь, паведамляе прэс-служба МНС.
Мяркуецца, што шчынюкі правялі ў "пастцы" двое сутак. Іх піск пачула дзяўчына, якая праходзіла міма. Менавіта яна і выклікала дапамогу.
Ратавальнікі разрэзалі пліту, а потым акуратна разбілі яе, каб не нашкодзіць шчанюкам. Аперацыя па выратаванні жывёлаў доўжылася некалькі гадзін.